вторник, 26 апреля 2011 г.

Вiктар Залацiлiн



Навагрудчына вельмі багата на таленты. Усім вядома, што з менавіта гэтымі мясцінамі звязаны імёны такіх знакамітых людзей як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Вінцэсь Каратынскі, Язэп Драздовіч і іншыя.
Але гэта частка нашага мінулага. Сучасная Наваградчына таксама можа ганарыцца сваімі талентамі, самароднымі талентамі. Таму хочацца распавесці пра цудоўнага мастака, які ўлюблёны ў свой край, у родныя мясціны. Гаворка ідзе пра Віктара Залаціліна, які ўжо дзесяць год радуе нас сваёй творчасцю – сваімі неверагодна прыгожымі краявідамі. Ён скончыў некалі Любчанскую сярэднюю школу, потым лёс склаўся так, што ён апынуўся ў Мінску, але ж родныя мясціны вабілі яго заўжды і вось ўжо колькі год ён жыве ў роднай вёсцы Купіск.



Ён аддаецца ўсёй душой прыродзе, якая акружае яго, і пераносіць яе шчырую чыстую прыгажосць на палатно, пасля чаго мы маем магчымасць у розных кропках нашай краіны, а часам і за яе межамі, назіраць яе хараство і багацце, бо выставы Віктара Залаціліна ўжо адбыліся ў Мінску (галерэя “Вільнюс”, “Славутыя майстры”), Гродне, Навагрудку. За дзесяць гадоў творчасці ім створана каля 400 прац і кожная з іх гэта маленькая частка вялікага – прыроды, сусвету, незабыўныю шчодрасць якой мастак паказвае ў розныя поры году, але найбольш любімымі для яго з’яўляюцца зіма і лета. А калі Віктар Залацілін малюе ранак ці вечар, той час, калі прырода яшчэ толькі прачынаецца ці наадварот адыходзіць у ноч і яе абдымае мяккімі далонямі туман, мы можам сапраўды падумаць: “Дзякуй Божа, што ёсць такі цуд”.

воскресенье, 3 апреля 2011 г.

Радость в каждом дне


Любовь к прекрасному есть в каждом человеке, но в ком-то это проявляется больше, а ком-то меньше. Эдуард Петрович Сильченко поэт в душе, все богатство своего мира он выражает в теплых и очень уютных работах.
Работы его написаны в реалистической манере, любимые жанры - натюрморт и пейзаж. Любимый уголок природы, приглянувшиеся березы в поле, цветы возле дома, изгиб незнакомой дороги... Все это рядом, можно пройти и не заметить, потому что мы окружены нашими повседневными заботами. Эдуард Петрович мимо не проходит. Он остановится и запечатлит это на холсте.

Выставка притягивает к себе своей камерностью, уютом. Чувствуется, что автор показывает то, что действительно дорого его сердцу, что волнует его и радует. Эта выставка позволяет каждому посетителю проникнуть в жизнь художника, его мысли и чувства.