вторник, 3 февраля 2015 г.

Сустрэча

         Сустрэча сяброў... Што можа быць лепей, асабліва калі размова яшчэ ідзе і пра людзей, захопленых адной справай, людзей, якія жывуць творчасцю, мастацтвам. Менавіта для іх і адчыніла свае дзверы наша галерыя ў гэты раз.
      Новая выстава "Сустрэча" аб'яднала мастакоў-мужчын, якія паказвалі свае творы ў нашай галерэі на працягу яе існавання, а гэта значыць з 1997 па 2004 гады.


        У выставе прынялі ўдзел 19 аўтараў. Сярод мастакоў трэба адзначыць Мікалая Ісаёнка, вядомага беларускага мастака, які разам з Марынай Ісаёнак адчыніў першую выставу ў галерэі "Вільнюс". Таксама прыемна, што прынялі ўдзел такія мастакі як Сяргей Пыжыкаў, Віталь Чарнабрысаў, Уладзімір Сытчанка, Віктар Васюкевіч, Юрый Яскевіч.
     Пад час адкрыцця свае меркаванні аб выставе выказала вядомы мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. Яна адзначыла творы некаторых мастакоў, сярод якіх асабліва прыемна было пачуць імёны маладых, але вельмі таленавітых аўтараў Юрыя Яскевіча, Зміцера Мшара і Зміцера Пятроўскага.
       Не абмінуў словамі віншавання і куратар мноства выстаў Алесь Сухадолаў, які адзначыў разнастайнасць твораў, але і цікавасць кожнага з аўтараў.

    Прыемным падарункам былі словы віншавання паэтэсы Валянціны Паліканінай, якая прачытала некалькі сваіх вершаў.
       Асаблівую атмасферу стварыла выступленне творчага дуэту Аляксандры і Максіма Гросаў, якія выканалі свае песні.
   Ва ўтульнай, вельмі дабразычлівай атмасферы праходзіла далейшае абмеркаванне цікавых для мастакоў тэм. 
          Сустрэча ўдалася. Дзякуй усім, хто прыняў удзел.

Комментариев нет:

Отправить комментарий