четверг, 26 ноября 2009 г.

У пошуках Атлантыды

Гэтым летам адбыўся пленэр у рамках праграмы «У пошуках Атлантыды”. Гэта ўжо пяты пленэр, які ў гэтым годзе адбыўся ў вёсцы Опса што на Браслаўшчыне. Пад кіраўніцтвам мастачкі Кацярыны Мясніковай і паэткі Леры Сом мастакі ўжо пяты год выязжаюць на пленэры ў маленькія, не шмат вядомыя куткі Беларусі, каб пісаць з натуры свае творы, шукаць сваю Атлантыду – нашу беларускую культуру, спадчыну, якая застаецца ў вёсках, у разбураных часам храмах, у лёсах людзей, якія там жывуць. Яны шукаюць тую цудойную Атлантыду, якая з цягам часу страчваецца, уходзіць ў забыццё, змест якой замяняецца сучаснымі формамі. Адной з мэт гэтых пленэраў з’яўляецца падтрымка маладых мастакоў на іх творчым шляху.


У галерэі “VILNIUS” пры бібліятэцы № 18 адбылася выніковая выстава “У пошуках Атлантыды. Опса”, дзе прадстаўлены лепшыя з прац мастакоў, якія былі ўдзельнікамі пленэру. Экспазіцыя выставы складзена з твораў 15 аўтараў з розных куткоў Беларусі – Віцебск, Полацк, Мінск, Гомель, Наваполацк, Верхнядзвінск, Рагачоў. Кожны з іх мае сваю асабістую манеру пісьма, кожны робіць акцэнт на тых выявах жыцця, якія здаліся яму больш выразнымі і яскравымі, што падкрэслівае неардынарнасць творчага свету мастакоў. Гэта можа быць сядзіба, будынак касцёла, кветкі, а хтосьці намалюе лужыну і хмару. У экспазіцыі прадстаўлены творы, зробленыя ў розных тэхніках: перабольшвае алейны жывапіс, затым акварэль, акрыл, гуаш і пастэль.





Светам і празрыстасцю, нават нейкай ціхай радасцю вее ад працы Васіля Пяшкуна ”Восеньскі настрой”. Тут шмат экспрэссіі і рамантычнасці.
Камернасцю адрозніваюцца кампазіцыі Юрыя Платонава. Для іх характэрна дынамічнасць і ў той жа час лёгкасць і пластычнасць у перадачы як прыродных, так і архітэктурных форм.
Тонкія лініі-павуцінкі спляліся, каб данесці нас экспрэсіўны свет графічных работ Святланы Дземідовіч (дыптых “Дабрадзень”,“Дабранач”).
Звяртаюць на сябе ўвагу надзвычай насычаныя колерам і выразнасцю настрою працы Івана Іванова. Цяжкія мазкі ствараюць ў той жа час адчуванне лёгкасці і празрыстасці. Аўтар надзвычай якасна перадае саму ідэю надзейнасці быцця, моц існавання і цяпер, і заўжды (“Дуб”).
Адным з майстраў спалучэння колераў з’явіўся Андрэй Міхайлаў. Кампазіцыі яго прац няўмысны, чым і вабяць да сябе. Да таго ж прываблівае і незвычайны малюнак. З яго твораў зыходзіць непасрэднасць уяўлення жыцця, аддаленасць ад штампаў.




Уся выстава прадстаўляе сабою невялікую прастору, на якой нашы маладыя мастакі паказалі, на што яны здольны цяпер, а акрамя гэтага, ўцвердзілі гледача ў думцы, што новае пакаленне мастакоў вельмі цікавае і таленавітае, што беларускае мастацтва не спыняецца ў сваім развіцці. Моладзь шукае новыя формы, набывае вопыт і смела прадстаўляе на суд свае творы.

3 комментария:

  1. Дорогая Екатерина. я сразу узнала родное Опсовское озеро.Вы удивительно точно передали душистый летний воздух и озёрный ветер.Давно уже я живу далеко от роных мест, и вот такая радость - увидеть вашу талантливую картину.Огромное СПАСИБО! Желаю удач и богатых меценатов = увы, не таких как я. Ольга.

    ОтветитьУдалить
  2. спастбо за такие теплые слова. я не являюсь автором работ, а всего лишь курирую художественную галерею, в которой была выставка,посвященная вашим любимым родным местам. с уважением Екатерина

    ОтветитьУдалить
  3. We're a grpup of volunteers and starting a new scheme in our community.
    Your website offered us with valuable injformation to work
    on. You've done a formidable job andd our whole community will be grateful to you.


    Feel free to visit my blog post - free divorce forms online

    ОтветитьУдалить