понедельник, 8 апреля 2013 г.

Мастакі жартуюць

Наладжаная да Дня гумару гэтая выстава прадстаўляе наведвальнікам працы Аляксандра Каршакевіча і Жана Пакляка.
 
Аляксандр Каршакевіч, галоўны мастак часопіса "Вожык", прапануе ўсміхнуцца, пагледзеўшы на наша кожнаднеўнае жыццё з іншага боку. Яго карыкатуры вельмі яскравыя і блізкія да кожнага з нас.

Жан Пакляк прапануе карыкатуры, плакаты, арт-аб’екты, ў якіх таксама шмат гумару і пазітыва. Ён змяняе сутнасць прадметаў, даводзячы некаторыя з іх якасцей да абсурда. Аўтар у трэці раз ладзіць такі праект, першы з якіх - “Весеннее ассорти” быў у галерыі “Вільнюс”, а другі – “Весенний винегрет” – у памяшканні кінатэатра “Октябрь”.
Выстава мае сваёй мэтай стварыць адчуванне свята ў кожнага наведвальніка галерыі.



Комментариев нет:

Отправить комментарий