суббота, 12 октября 2013 г.

Няўлоўны міг схапіць

Незвычайная для галерыі выстава адчынілася 9 кастрычніка. Незвычайная таму, што за ўвесь час існавання галерэі ў яе сценах гэта другая фотавыстава. І гэта выстава фотаздымкаў Мікалая Лінніка. Немагчыма было абыйсці ўвагай такую дату ў жыцці і творчасці Мікалая Лінніка, менавіта - 50 год з фотаапаратам.


Што можна пабачыць на яго здымках? Усё самае простае, але і самае прыгожае. Аўтар адносіцца да той катэгорыі людзей, якія могуць спыніцца ў мітусні нашага жыцця, могуць збегчы ад паўсядзённасці і руціны, могуць супыніць міг найвялікшай прыгажосці, якую кожную хвіліну даруе нам Бог, але, на жаль, не карыстаемся мы гэтым багаццем. Краявіды Беларусі, неверагодна прыгожыя рэкі і азёры, палі, лясы. Цудоўны свет жывёл, насекомых. Уважлівы погляд на чалавека, чалавека мудрага і шчаслівага.
Асаблівай прыцягальнасцю валодаюць фотаздымкі былых гадоў, яшчэ чорна-белыя, але яны, мусіць, з'яўляюцца ланцужком, які звязвае розныя часы, розныя пакаленні. Ён аб'ядноўвае нас, нагадвае, што ў кожнага з нас ёсць мінулае, рознае па настроі, але яно - частка нашага жыцця.

Адкрыццё выставы прайшло ў цёплай творчай атмасферы. Свае словы вінвашання сказалі загадчыца бібліятэкі № 15 Багамолава Рэгіна Казіміраўна, член Cаюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Георгіеўна Залесская, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Цімафееўна Шпакевіч, член саюза пісьменнікаў Беларусі і член Саюза пісьменнікаў Украіны Валерый Васільевіч Слаўко, кандыдат філалагічных навук дацэнт БДПУ імя М.Танка Мікалай Фёдаравіч Гуліцкі, паэт Іван Пыка, загадчыца бібліятэкі № 20 Святлана Мікалаеўна Чабатар і шмат іншых гасцей і сяброў аўтара.

Комментариев нет:

Отправить комментарий