Сучаснае мастацтва маладых мастакоў адна з
найцікавейшых з’яў у мастацкім жыцці сталіцы. І сёння мінчане і госці сталіцы
маюць магчымасць наведаць персанальную выставу жывапісу Юрыя Яскевіча “Пясчынка
радзімы”.
Гледачу прапануюццу пейзажы, нацюрморты,
выкананыя ў рэалістычнай манеры.
Сам мастак адзначае, што імкнецца ствараць
карціны, падобныя тым, што пісалі на прыканцы 19 стагоддзя, а адным з мастакоў,
які асабліва яго ўражвае і натхняе, лічыць Фердынанда Рушчыца.
Галоўнай тэмай выставы з’яўляецца прырода
Беларусі, вясковыя краявіды і элементы вясковага побыту.
На адкрыцці выставы вядомы мастак-авангардыст
Віталь Чарнабрысаў пажадаў аўтару далейшых поспехаў у творчасці і жадання не
спыняцца на дасягнутым, а можа і звярнуцца за саветам да мэтраў, уважліва
разгледзіць працы Бялыніцкага-Бірулі, мастака, які, на яго погляд, вельмі
блізкі аўтару выставы.
Асаблівую творчую
атмасферу дапамагла стварыць піяністка Анастасія Броуда, якая выканала шэраг
класічных твораў на фартэпіяна.
My brother recommended I might like this blog. He was
ОтветитьУдалитьtotally right. This put up actually made my day. You cann't consider
just how so much time I had spent for this info! Thank you!
Feel free to visit my web site :: divorce online in arkansas
Thank you!
ОтветитьУдалить