среда, 8 апреля 2015 г.

Памяці Сафіі Слуцкай прысвячаецца


  Беларуская зямля ўзрасціла многіх падзвіжнікаў набожнасці, якія заслужана лічацца нябеснымі заступнікамі нашага народа. У гэтым годзе мы асабліва ўсхваляем святую праведную Сафію, княгіню Слуцкую.       Княгіня аказвала матэрыяльную і маральную падтрымку духавенству і жыхарам горада Слуцка, Пра­абражэнскаму брацтву, у справах якога яна прымала асабісты ўдзел. Яна ахвяравала ўласнаручна вышытыя золатам царкоўныя рызы і святарскія аблачэнні, выдаткоўвала сродкі для пабудовы храмаў.
З гэтай нагоды наша галерэя адчыніла выставу «Ад мінулага да сучаснага».  Аўтара гэтага мастацкага праекта Валянціну Мікалаеўну Рабікаву многае звязвае з праведнай Сафіяй, шмат спраў зроблена гэтай жанчынай дзеля ўшанавання памяці яе знакамітай зямлячкі.  
 Доўгі час Валянціна Мікалаеўна збірае прадметы побыту нашых продкаў, тканыя посцілкі, ручнікі, сурветкі, дыванкі, вышытыя рэчы, зробленыя жанчынамі мінулых пакаленняў, жадаючы захаваць беларускую спадчыну данесці яе да сучаснікаў.

 Увазе гледача прадстаўлены работы з калекцыі аўтара. Таксама наведвальнікам выставы прапануецца пазнаёміцца з сучаснымі творамі Валянціны Рабікавай. Гэта вышытыя карціны, іконы, абрусы і ручнікі выкананыя ў лепшых беларускіх традыцыях вышывання.

На адкрыціі  выставы быў прадэманстраваны дакументальны фільм, прысвечыны Сафіі Слуцкай, як і быў прадстаўлены сакратаром храма Святой праведнай Сафіі  Тамарай Лявішка. А добры настрой быў забяспечаны выступленнем паэтаў і музыкантаў, прадстаўнікоў літаратурнага аб’яднання “Талісман”

Комментариев нет:

Отправить комментарий