понедельник, 2 января 2017 г.

Цішыня. Postscryptum



Увазе наведвальнікаў галерэі “Вільнюс” прадстаўлена выстава маладой і вельмі таленавітай мастачкі з Полацку Кацярыны Мясніковай пад філасоўска-лірычнай назвай “Цішыня. Postscryptum”.
Яе работы выкананы пастэллю на мелкай наждачцы, што падкрэслівае асаблівасць гэтай тэхнікі. Канешне, гэта не ноу-хау, але вельмі прыемна, калі дзяўчына стварае такіе лёгкія, напоўненыя паветрам карціны, выкарыстоўваючы такі жорсткі на першы погляд матэрыял. Амаль усе творы створаны пад час пленэраў. Прычым менавіта там Кацярына Мяснікова даводзіць іх да канчатковага выгляду, не спыняючыся на замалёўках і эцюдах.
Сюжэты карцін Кацярыны Мясніковай вельмі блізкія кожнаму з нас, бо на іх самыя ўтульныя і прывабныя рэчы, якія знаходзяцца навокал нас на працягу ўсяго нашага жыцця, побач з намі кожны дзень (“Адуванчыкі”, “Парэчкі” і інш.). Пейзажы і нацюрморты дыхаюць маладосцю, радасцю, імкненнем да стварэння сапраўднай музыкі жыцця.
Можна здзівіцца назве выставы. Чаму ПОСТСКРЫПТУМ? Тут няма ніякіх самотных думак. Аўтар вырашыла для сябе падвесці вынік аднаго з сваіх творчых перыядаў, пагледзець на сябе з боку, выслухаць, што аб яе творчасці думаюць іншыя.
Выстава дзейнічае па 16 студзеня. Шчыра запрашаем!