среда, 6 марта 2019 г.

Абрысы Айчыны



“У фатографа незвычайная прафесія: ён знаходзіць штосьці да таго, калі людзі паспеюць гэта страціць” (Ф. Карсан)
Магчымасць спыніць час на якім-небудзь узрушаючым моманце, выказаць свае эмоцыі, пашырыць грані свайго “я” – вось у чым, заключаецца ўменне фатаграфаваць. Сёння цяжка ўявіць наша жыццё без фатаграфіі. І для кожнага чалавека ў фотаздымках закладзены свій сэнс. Для кагосьці гэта вельмі каштоўны дакумент, у якім адлюстроўваецца ўся гісторыя жыцця, а для другіх гэта магчымасць дастучацца да свету, выказацца.
Герой новай выставы пад назвай “Абрысы Айчыны” – Мікалай Ліннік, фотамайстар, які доўгі час займаецца фатаграфіяй. Для сваёй юбілейнай персанальнай выставы ён абраў тэму радзімы, бо менавіта яна натхняе яго на стварэнне шматлікіх выдатных фотаздымкаў, узрушвае яго.
Выстава падзедена на тры тэматычныя блокі: карані, прырода, храмы. Гэтыя тры складаючыя выставы ўвабралі ў сябе духоўны і філасоўскі змест.
На выставе прысутнічалі сябры, госці аўтара. Са словамі віншавання з адкрыццём такой пазітыўнай выставы выступіла мастацтвазнаўца Ларыса Фінкільштэйн. У зале галерэі гучалі вершы ў выкананні Рэгіны Багамолавай, Ядзвігі Рай і Вольгі Шпакевіч, а з музычным віншаваннем выступіў Аляксей Браніцкі.
Выставу можна наведаць да 14 красавіка.