понедельник, 30 апреля 2012 г.

Спыніцца час...

Мастацкая галереэя "VILNIUS" адчыніла новую выставу жывапісу і графікі "Спыніцца час". Каля 30 работ маладых таленавітых мастакоў - Юрыя Яскевіча (жывапіс), Дзмітрыя Пятроўскага (жывапіс) і Аляксея Заікіна (графіка) прадстаўлена на выставе.
Без сумнення можна сказаць, што ў залу галерэі ўвашлі сапраўдныя мастакі, якія звяртаюцца да самага галоўнага ў сваёй творчасці, якія пішуць свае творы, не гледзячы на патрабаванні часу, моды. Беларускае жыццё, яго просты, прыгожы і такі прывабны, цёплы свет - вось аб чым ідзе гаворка на палотнах гэтых юнакоў.


Творы Юрыя Яскевіча адчынены кожнаму гледачу сваёй шчырасцю. Кожны сюжэт гэта частка нас саміх, нашага сапраўднага "я", якое, часам, зачынена ці хаваецца ад рэальнага свету, бо вельмі цяжка захаваць яго чысціню ў паўсядзённасці нашага жыцця. 


Творы Аляксея Заікіна ўяўляюць сабой графіку мастака, майстэрства якога відаць адразу. Працы шчымлівыя, глыбокапсіхалагічныя даюць магчымасць спыніцца і ўбачыць утульны свет роднага дома, дзяцінства.


Сваё ўяўленне аб роднай зямлі выказаў і Дзмітрый Пятроўскі ў сваіх, часам вельмі алегарычных творах. Пошук свайго пуці, сваёй тэмы - адметная якасць яго твораў.
Любоў да роднага края, да яго цудоўных краявідаў, да людзей, якія захоўваюць гэта багацце - вось тое сапраўднае, што застанецца назаўсёды, не гледзячы на змены ў грамадстве.